Виталий Владимирович Скалабан

Биография

Віталь Уладзіміравіч Скалабан (5 жніўня 1947, вёска Шылавічы Слонімскага раёну - 20 жніўня 2011, горад Мінск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук.

У 1970 скончыў Ленінградзкі ўнівэрсытэт. 3 1972 працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі. У 1995—2000 намесьнік дырэктара, дарадца Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту дакумэнтазнаўства і архіўнай справы. З 2000 намесьнік дырэктара Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтру імя Ф. Скарыны, з 2002 навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь.

Дасьледаваў гісторыю беларускага нацыянальнага руху, культуры XIX — пачатку XX стст., пытаньні архівазнаўства, краязнаўства і бібліяграфіі. Рэдактар-складальнік гістарычна-дакумэнтальнай хронікі «Памяць Ляхавіцкі раён», выдадзенай у 1989. Адзін са складальнікаў бібліяграфічных дапаможнікаў. Аўтар шматлікіх артыкулаў. Сааўтар сцэнарыяў дакумэнтальна-мастацкіх тэлефільмаў.




Сортировать по: Показывать:
Наш современник, 2009

Книги на прочих языках


Редактор

Вне серий
X